У чацьвер на сядзібе Партыі БНФ (был. Варвашэні, 8) пройдзе адкрыцьцё выставы палітычнага плякату.

Гэта трэцяя выстава на БНФ у рамках цыклю «Беларускі супраціў». Дагэтуль прайшлі выставы Алеся Цыркунова і Аляксея Марачкіна. Усе яны прымеркаваныя да Дня Волі.

У новай экспазыцыі будуць прадстаўленыя беларускія палітычныя плякаты ад 1980‑ых да сёньняшніх дней, ад «Гуканьня вясны» да «Белжабы».

Выстава працягнецца цэлы месяц. Пасьля чаго яе зьменіць фотавыстава сьпевака Андрэя Плясанава «10 гадоў з аднаго акна».

Пачатак а 18:00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?