Зборная Расіі выйграла 76-чэмпіянат свету па хакеі, што праходзіў у Швецыі і Фінляндыі.

У фінальным матчы, што прайшоў у Хельсінкі, зборная Расіі выйграла ў каманды Славакіі з лікам 6:2 (1:1, 3:0, 2:1). Расія была чэмпіёнам свету ў 1993-м, 2008-м, 2009-м гадах.

3-е месца заняла зборная Чэхіі, якая перамагла ў матчы за бронзу Фінляндыю (чэмпіёна-2011) — 3:2.

ІІХФ назвала лаўрэатаў чэмпіянату свету. Найлепшага гульца ў кожным амплуа па традыцыі вызначаў дырэктарат турніру: найлепшы брамнік — Ян Лаца (Славакія), найлепшы абаронца — Здэна Хара (Славакія), найлепшы форвард — Яўген Малкін (Расія).

У сімвалічную зборную, якая фармуецца па выніках галасавання журналістаў, увайшлі: Лаца, Хара — Нікулін (Расія), Малкін — Торэсен (Нарвегія) — Зэтэрберг (Швецыя).

MVP чэмпіянату — Яўген Малкін.

***

Зборная Беларусі фінішавала на 14-м месцы (перадапошняе месца ў групе), выйграўшы адзін матч (Казахстан 3:2), і прайграўшы шэсць гульняў (Фінляндыя — 0:1, Швейцарыя — 2:3, ЗША — 3:5, Славакія — 1:5, Францыя — 1:2, Канада — 1:5).

У 2013 г. чэмпіянат свету пройдзе таксама ў Швецыі і Фінляндыі (фінал у Стакгольме).

Зборная Беларусі трапіла ў групу S (будзе гуляць у Стакгольме) разам са зборнымі Швецыі, Чэхіі, Канады, Нарвегіі, Швейцарыі, Даніі, Славеніі.

Склад групы H (Хельсінкі): Расія, Фінляндыя, Славакія, ЗША, Германія, Латвія, Францыя, Аўстрыя.

Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года пройдзе ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?