Карэспандэнтку «Віцебскага кур’ера» Юлію Канаплёву затрымалі 20 мая на пад’ездзе да Оршы.

Міліцыя сканфіскавала 8 сігнальных асобнікаў новага часопіса «Пол палітыкі», а таксама 200 асобнікаў спецвыпуску коміксаў «Аб мясцовым самакіраванні», выдавец якіх — ініцыятыва «Наш дом». Канаплёва цяжарная, на 8-м месяцы.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль Канаплёвай а 15.40 на трасе М1, як толькі той заехаў на тэрыторыю Аршанскага раёна. Канаплёвай загадалі ехаць у аршанскую міліцыю. Прычыну затрымання не патлумачылі.

«Хоць канфіскаваныя матэрыялы не падпадаюць пад палажэнні аб СМІ (коміксы не з'яўляюцца перыядычным выданнем), у пратаколе пра адміністрацыйнае правапарушэнне малодшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Ларын напісаў, што журналістка парушыла артыкул 29/9 ч. 2 КоАП (незаконны распаўсюд друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь)», — адзначаецца ў паведамленні. Разбор доўжыўся тры гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?