Пракуратура французскага горада Ліль расследуе магчымую датычнасць экс-кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду Дамініка Строс-Кана да групавога згвалтавання.
Следчыя падазраюць Строс-Кана ва ўдзеле ў сэксуальнай оргіі ў адным з гатэляў Вашынгтона ў снежні 2010 года.
Расследаванне справы грунтуецца на паказаннях двух бельгійскіх прастытутак, якія ўдзельнічалі ў оргіі, адна з якіх запэўнівае, што Строс-Кан згвалціў яе.
Скандал аб сэксуальных прыгодах экс-кіраўніка МВФ пачаўся год таму, калі ён быў затрыманы ў Нью-Ёрку на падставе заявы пакаёўкі амерыканскага гатэля Sofitel аб спробе гвалту з яго боку.
0
0
0
0
0
0