Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, якая знаходзіцца з візітам у Чыкага, на сустрэчы з літоўцамі Амерыкі папярэдзіла, што калі будзе ўзаконена падвойнае грамадзянства, у яго будуць імкнуцца і людзі «з Усходу», якія пражываюць «на тэрыторыях, якім мы яшчэ не можам давяраць».

Прэзідэнт сказала, што яна сама хацела б, каб «было і заставалася як мага больш грамадзян Літвы».

«Але я хачу, каб вы зразумелі — гэтае пытанне далікатнае не толькі таму, што наша Канстытуцыя даволі строга прадугледжвае, каб такія выпадкі былі выключнымі і рэдкімі, але я таксама хачу нагадаць, што патэнцыйныя грамадзяне ў нас ёсць не толькі ў Амэрыцы і на Захадзе, але і на Усходзе», — сказала яна.

«Прапанаваныя папраўкі да закону азначаюць, што падвойнае грамадзянства без працы могуць атрымаць і жыхары тэрыторыяў, якім мы, на жаль, яшчэ не можам давяраць. Адчыняючы дзверы, мы б адчынілі іх для ўсіх», - сказала Грыбаўскайце на сустрэчы, арганізаванай перад самітам НАТО ў Чыкага.

Яна адзначыла, што была вымушана накласьці вета на закон аб падвойным грамадзянстве, калі атрымала высновы экспертаў па канстытуцыйным праве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?