Дата пераезду прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку ў Мінску на новую пляцоўку перанесена на 1 жніўня,
паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама Вольга Лявошка сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

«Пакуль тэрміны закрыцця Чэрвеньскага рынку пераносяцца, бо новая пляцоўка па завулку Маякоўскага не гатовая. Планавая дата вызначана на 1 жніўня», — сказала Вольга Лявошка.

Паводле яе слоў, раней дата закрыцця найстарэйшага рынку сталіцы была прызначана на 1 чэрвеня, у сувязі з чым узніклі некаторыя хваляванні ў прадпрымальніцкім асяроддзі. «Гэтыя хваляванні былі неабгрунтаваныя, бо нікому з прадпрымальнікаў ніякіх прадпісанняў аб скасаванні дамоваў не выдавалася», — заўважыла прадстаўнік профільнага ўпраўлення гарвыканкама, прызнаўшы ў сітуацыі, якая склалася недапрацоўку мінскіх чыноўнікаў у частцы правядзення сярод прадпрымальнікаў тлумачальнай працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?