Прэс-тур з удзелам прадстаўнікоў расійскіх і саюзных СМІ пройдзе ў Мінску з 23 па 25 мая, паведамілі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Мерапрыемства прымеркавана да I Форуму Саюзнай дзяржавы ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю, які стартаваў у Мінску сёння і прадоўжыцца па 25 мая.

Сярод удзельнікаў прэс-тура карэспандэнты інфармацыйнага агенцтва «ІТАР-ТАСС», «Подмосковье», часопіса «Союзное государство», газеты «Современная школа России», «Смоленской газеты», а таксама парталаў «Наука и технологии России» і Firstnews.

На працягу трох дзён журналісты наведаюць шэраг прамысловых аб’ектаў і навуковых цэнтраў Беларусі, вядучыя ВНУ краіны, сустрэнуцца з кіраўніцтвам Пастаяннага камітэта саюзнай дзяржавы, а таксама возьмуць удзел у круглых сталах і прэс-канферэнцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?