Увечары 21 сакавіка адмiнiстрацыя выпраўленчай установы № 43, дзе Артур Фінькевіч адбывае два гады «хiмii», адмыслова распачала праверку ды пастраеньне на 10 хвiлiнаў раней, чым гэта прадугледжана ўнутраным распарадкам.

Наведваць зьняволеных можна да 19.00, але дзьверы ўстановы зачынiлiся дакладна а 18.50 — менавiта ў той момант, як Окэ Пэтэрсан падыходзiў па прыступках да ўваходу.

На ганку дыплямата сустрэў маёр Уладзiмер Казлоў, якi перагарадзiў сабою ўваход i катэгарычна адмовiўся пускаць гасьцей у памяшканьне. Адмовiўся ён i ад любых камэнтароў.

Cам Фiнькевiч пры гэтым стаяў побач з маёрам, дый яму нават удалося павiтацца за руку з Пэтэрсанам. На гэтым усе кантакты зьняволенага i дыплямата прыпыніліся.

Сам Фiнькевiч тлумачыць сытуацыю тым, што яго мабiльны тэлефон праслухоўваецца. Пра вiзыт высокага госьця праз тэлефон Фінькевіч даведаўся яшчэ днём. I пасьля гэтага кожны ягоны крок адсочваўся асаблiва пiльна.

За некалькi гадзiнаў да iнцыдэнту ў выпраўленчую ўстанову прыехаў i начальнiк — падпалкоўнiк Аляксандар Ламаза, якi афiцыйна лiчыцца на бальнiчным. Акрамя таго, пасьля прыходу Фiнькевiча з працы ў вэстыбюлi нечакана на дзяжурства зьявiлiся адразу некалькi афiцэраў, былi нават прадстаўнiкi з Абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.

22 сакавіка ў кiраўнiка менскага офiсу АБСЭ прызначаная афiцыйная сустрэча з кiраўнiцтвам Магiлёўскага аблвыканкаму.

Аляксандар Буракоў, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0