22.03.2007 / 12:03

Нешта аб эканоміі палак і бутэлек

Шаноўны сп. Якубовіч, на носе 25 Сакавіка і хацелася б паразважаць на гэткую тэму як... беражлівасьць. Лёлік Ушкін у сваім блогу ўпарта чытае "Советскую Белоруссию".

Шаноўны сп. Якубовіч, на носе 25 Сакавіка і хацелася б паразважаць на гэткую тэму як ...беражлівасьць.

Пачну з здавалася б банальнага пытання – што Саўбелка будзе рабіць ў выпадку сутычак паміж дэманстрантамі і АМАП?

Мысленна бачу Ваш афігеўшы твар: Як што? Канцэпцыя матэрыялу відавочная: мела месца разборка паміж амапаўцамі-пацыфістамі і апазіцыйнымі дзікунамі, потым апішам сцэны гвалту адмарозкаў над ахоўнікамі парадку, адпаліруем гэта ўсе малюнкамі мукаў простых хлопчыкаў з войскаў МУС. Гэта ж азы чэснай журналістыкі!

Усё быццам правільна, калі б не артыкул “Мать рядового Лосева. Они целились в мое сердце». (http://www.sb.by/article.php?articleID=50623), змешчаны год назад у якасці каментару ананімнага аўтара на падзеі 25 сакавіка.

Тэкст быў канечна зубасты.

“..Политические авантюристы, призвавшие распаленную толпу «идти на Окрестина», плели рассчитанный на дураков вздор, что они «принесут цветы». Но эти подразумеваемые цветы были зловещего цвета, а в действительности толпа несла штыри, булыжники и бутылки... ведь как подло били белорусских солдат!

А наступны пасаж!

“Наш собеседник рядовой Тарасюк рассказывает:

— По приказу мы встали в боевой порядок и преградили улицу. Несколько минут была пауза, а потом в нашу сторону полетели камни, палки и бутылки. На нас налетели как дикие звери. Конечно, мы бы не отступили, но злоба была ни с чем не сравнимой. Я видел глаза нападавших, это были глаза бессмысленных убийц. Я не успел увидеть, как мне в бок вонзилась палка. Спасибо ребятам, которые оттащили меня в безопасное место и оказали помощь”.

А за гэта трэба адразу пуцэраўсую прэмію:

“Рядового Андрея Пархимовича какой–то подонок норовил ударить коротким штырем под защитный шлем. То, что такой удар мог привести к смерти, он, наверное, знал... Но бил и бил под шлем...”.

“«Они целились в мое сердце- подло били ...глаза бессмысленных убийц... подонок норовил ударить ..”.

Усё – быццам правільна , аднак у выніку атрымалі, што ўвесь магчымы спектр арсеналу і прыёмаў гвалту апазіцыянераў за адзін раз аказаўся вычарпаны.

А можна ж было год назад напісаць толькі пра палкі, пакінуўшы штырі на гэты дзень волі, камні на чарнобыльскі шлях, бутэлькі пакінуць у запас?

Можна ж было проста апісаць агонію аднаго Тарасюка, якому засунулі палку у бок, пакінуўшы страданні Лосева на гэты год?

Можна было б, дык чаму не зрабілі?

А так атрымалася поўная халатнасць, разбазар карыснага матэрыялу.

І што вы будзеце пісаць гэтым годам каб не паўтарацца .

Перадрукуеце тэкст мінула году?

З гэткім падыходам, сп Якубовіч, на глебе крызісу жанру праз пару гадоў СБ нічога не застанецца як адчыбуціць нешта кшталту:

...толпа несла ноутбуки, зарядники и софт... ведь как подло спалмили почтовые ящики белорусских солдат!... Я не успел увидеть, как мне в комп вонзился вірус. Спасибо ребятам, которые оттащили меня в безопасное место и оказали помощь....какой–то подонок в сетевухе норовил ударить коротким штырем под защитный шлем. То, что такой удар мог привести к потери трех жизней, он, наверное, знал... Но бил и бил под шлем».

Беражлівасць, сп Якубовіч, павінна быць ва ўсім!

Нам рынкавы сацыялізм яшчэ доўга будаваць.

Ваш фанатычны чытач

Лёлік Ушкін

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру