Паводле дадзеных КДБ, падпалкоўнік унутранай службы, намеснік начальніка па рэжыме і аператыўнай працы (на турэмным слэнгу — «кум») ВК-20 Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, быў затрыманы чэкістамі яшчэ месяц таму. Як звычайна, адразу пасля затрымання папаўзлі чуткі пра чарговыя разборкі паміж ведамствамі, але праўда аказалася больш празаічнай.

Па сутнасці, затрыманы «кум» так вольна адчуваў сябе на пасадзе начальніка аператыўнай часці выпраўленчай калоніі, што браў на сябе смеласць вырашаць лёс і ўмовы ўтрымання зняволеных. Натуральна, не бясплатна.

Як высветлілі аператыўнікі КДБ, падпалкоўнік браў са зняволеных хабар за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Гаворка ідзе пра змякчэнне рэжыму і ўмоваў адбыцця пакарання зняволеных.

Пакуль у справе фігуруе толькі спроба атрымання ў якасці хабару аўтамабіля «Аўдзі» за вырашэнне пытання пра змену ўмоваў адбыцця пакарання двух зняволеных. Але расследаванне толькі пачалося, і не выключана, што падчас яго будуць выяўленыя новыя супрацьпраўныя факты.

Пакуль жа Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці ў дачыненні да падпалкоўніка заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.14 і ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (спроба атрымання хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?