Указ №197 пра абавязковае атрыманне пашпарта з 14 гадоў у Беларусі ўступіць у сілу 9 жніўня, паведамілі ў МУС Беларусі.

Абавязковае атрыманне пашпарту з 14 гадоў (раней з 16-ці) звязана з тым, што ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам Беларусі маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў маюць права распараджацца сваімі заробкамі, стыпендыямі і грашыма, а таксама права на здзяйсненне некаторых банкаўскіх аперацый і г.д. Для выканання гэтых функцый ім і патрэбныя пашпарты.

Згодна з заканадаўствам атрыманне пашпарта абавязкова толькі з 16 гадоў. Таму падлеткі (ад 14 да 16 гадоў), каб атрымаць пашпарт, у графе "Падставы для атрымання" пісалі: "Для выезду за мяжу". Але гэта было фармальнай падставай. Насамрэч дакументы яны атрымлівалі для іншых мэтаў, згаданых вышэй.

У МУС адзначылі, што практыка выдачы пашпартоў з 14 гадоў існуе ў Расіі, Нідэрландах, Сербіі і іншых дзяржавах. Змены ніякім чынам не ўплываюць на пытанні, звязаныя з уступленнем у шлюб, з крымінальнай адказнасцю і іншымі падобнымі рэчамі.

Для атрымання пашпартоў 14-гадовым грамадзянам будзе неабходны стандартны пакет дакументаў, які патрабуецца і цяпер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?