Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны чатыры прадпрыемствы: адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод», «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат» і «Скідзельскі цукровы камбінат».
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 18 мая 2012 года № 457.

Гэта рашэнне дзейнічае з 20 мая да 20 лістапада 2012 года. Цукар белы экспартуецца пад кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза 1701 99 100.

Пастанова Саўміна прынята ў адпаведнасці з пагадненнем Мытнага саюза аб парадку ўвядзення і прымянення мер, якія закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі адносна трэціх краін ад 9 чэрвеня 2009 года. У сувязі з гэтым Дзяржаўны мытны камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў павінны прыняць меры па недапушчэнню экспарту цукру белага суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці. Аб прынятай меры будзе паведамлена Еўразійскай эканамічнай камісіі. На яе разгляд таксама будзе вынесена прапанова аб прымяненні аналагічнай меры і іншымі дзяржавамі — удзельніцамі Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?