Чаму дзяржава, першапачаткова зычлівая да інвестара, раптам вырашыла зменшыць яго апетыты?
У
Цяпер у судовым парадку вырашаецца лёс 10% акцый «Камунаркі»,якія Новікаў купіў у былых і цяперашніх работнікаў фабрыкі ў
У Мінгарвыканкаме кажуць, што «пунктуальна дзейнічаюць паводле ўказа № 107, скупляючы акцыі фабрыкі». «Ідэя ўказа ў тым, каб не даць акцыям, атрыманым беларусамі на льготных умовах, распыліцца. Лепш будзе, калі дзяржава павыкупляе іх і пры неабходнасці прадасць па добрай цане стратэгічнаму інвестару», — тлумачаць у сталічнай мэрыі. Плануецца давесці долю дзяржавы як мінімум да
Беларускія кандытары падазраюць, што чыноўнікі апамяталіся толькі ў лістападзе нездарма. У канцы кастрычніка Беларусь наведваў уладальнік іх асноўнага канкурэнта, украінскага «Рашэна», Пётр Парашэнка. Ва ўрадзе адбыліся перамовы, падрабязнасці якіх не афішавалася. «Ён пацвердзіў цікавасць да кандытаркі», — сказала крыніца, што ўдзельнічала ў той сустрэчы. Затым, у пачатку мая гэтага года, Парашэнка, ужо ў статусе міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны, яшчэ раз наведаў Мінск для ўрэгулявання прадуктовай вайны. «Тады і цяпер ён сустракаўся і з [першым
Іван Данчанка праз
Марат Новікаў падкрэслівае, што не баіцца канкурэнцыі, не спрабуе яе абмежаваць, «хай „Рашэн“ будуе новую фабрыку тут і канкуруе». «Але іх тут цікавіць не беларускі рынак, а сыравінная база краіны. Сельская гаспадарка ў Беларусі лепшая, чым ва Украіне. Да таго ж яны хочуць прарвацца праз Беларусь на расійскі рынак. Астатняе яго тут не цікавіць», — мяркуе галоўны кандытар Беларусі.
Былыя заслугі
Марат Новікаў абвінавачвае ў сітуацыі, якая склалася, «карумпаваных чыноўнікаў, што дакладваюць прэзідэнту неправераную інфармацыю». Аднак чамусьці забываюць пра поспехі «Камунаркі» і «Спартака».
— Мы прыйшлі на гэтыя фабрыкі 18 гадоў таму. Яны былі фактычна разваленыя. Сёння гэта сучасныя вытворчасці, новыя лініі і гэтак далей. Парк грузавых аўтамабіляў абсталяваны па найвышэйшым класе. У нас няма машын, старэйшых за чатыры гады! Калі ў 2006 годзе мы пазбавіліся права прадаваць у Расіі цукеркі [пад савецкімі маркамі «Алёнка», «Чырвоная шапачка», «Мішка касалапы»], то стварылі новыя брэнды ўласнага аператара «Белкандытар» і вярнуліся ў Расію. Пра гэта сёння ўсе чамусьці забываюць, — кажа Новікаў.
Марат Новікаў таксама акцэнтуе тое, што «мы рэалізуем шмат, напэўна, як ніхто іншы, сацыяльных праграм». «Акрамя ўжо наяўнай сярэдняй зарплаты звыш 500 даляраў, мы сваім работнікам прапануем добры сацпакет, дапамагаем з жыллём, аздараўленнем, аказваем падтрымку ветэранам і маладым маці і гэтак далей. Таму ў нас ніколі не будзе пляскання ў далоні і тупату», — адзначае ён.
Кожны Новы год кандытары ладзяць буйныя дабрачынныя мерапрыемствы для дзяцей па ўсёй краіне. Новікаў быў не супраць дапамагчы і з падрыхтоўкай
«Брудныя справы» дзеяцца не толькі з акцыямі. Улады, відаць, хочуць зрабіць упартага бізнэсоўца, які «падштурхоўвае калектыў фабрыкі да неабдуманых дзеянняў», больш рахманым. «Я ў Мінску ўжо 5 месяцаў не быў, — парыруе Новікаў. — А яны, мабыць, нешта хочуць на мяне накапаць, раз пачалі правяраць усіх маіх сваякоў. Яны баяцца, што я забяру ўсю „Камунарку“ з сабой у Амерыку. Але яшчэ не прыдумалі такіх баулаў. Хай не баяцца, яна тут застанецца». Варта нагадаць, што за савецкім часам Новікаў здабыў поспех у сістэме рознічнага гандлю. Але ў 1989 годзе разышоўся ў поглядах з кампартыяй і эміграваў у Амерыку, дзе праз некалькі гадоў стаў
Паводле словаў гендырэктара «Камунаркі» Наталлі Кот, «летась праз складанасці з валютай мы былі на мяжы спынення вытворчасці». «Але толькі дзякуючы нашаму інвестару, які падаў таварны крэдыт, мы працягнулі працу. Ён працягвае інвеставаць у развіццё фабрыкі. Нашы работнікі маюць магчымасць павышаць кваліфікацыю за мяжой», — нахвальвае Кот Новікава.
Галіне патрэбныя новыя інвестары
Варта адзначыць, што праблемы ў Марата Новікава паўсталі не толькі на «Камунарцы». Ён спрабаваў стварыць падабенства кандытарскага холдынгу, у які акрамя дзвюх шакаладных фабрык увайшлі «Чырвоны Мазыранін», «Слодыч», «Чырвоны Харчавік»… Паводле непацверджанай інфармацыі, структурам Новікава ў гэтых прадпрыемствах належыць мінарытарны пакет акцый. Бізнэсовец сцвярджае, што «ўсё гэта дзяржаўныя прадпрыемствы», і ён не супраць, каб «ва ўласнасці дзяржавы яны заставаліся».
Аднак на высокім узроўні атрымала падтрымку ініцыятыва бізнэсоўца Сяргея Левіна стварыць буйны прадуктовы кластар у мікрараёне «Дражня», у які можа ўвайсці, у прыватнасці, «Слодыч». І гэтая ініцыятыва ўсхвалявала галоўнага кандытара краіны. «Сёння дзяржава разумее, што на рынках АЭП аднаму вытворцу цяжка будзе змагацца, патрэбныя сур’ёзныя холдынгі. Мы яго фактычна стварылі. Нам трэба трохі дапамагчы давесці гэта да розуму. Але цяпер камусьці спатрэбілася ўсё гэта раздрабніць», — наракае Новікаў.
Чыноўнік, знаёмы з канфліктнай сітуацыяй, сцвярджае, што «Марат Міхайлавіч моцна перабольшвае свае заслугі. Так, на пэўным этапе ён нешта зрабіў для галіны. А сёння, можна сказаць, спачывае на лаўрах. Хоць, напрыклад, абяцаў у разы павялічыць экспарт. Бо 60–70% сабекошту цукеркі складае імпарт, а гэта каштоўная валюта, якая выцякае з краіны. Пакуль ён атрымлівае дывідэнды ад фабрык, манапалізаваў пастаўку сыравіны на прадпрыемствы і гэтак далей». «Таму няма нічога дрэннага ў тым, што наспела неабходнасць прыцягнуць новых інвестараў, павысіць канкурэнцыю ў гэтай галіне, уліць свежую кроў», — сказаў на заканчэнне ён.
«Спартак» у 2011 годзе паставіў на экспарт 19,1% ад агульнага аб’ёму вырабленай прадукцыі. У грашовым выражэнні гэта прынесла 19 млн даляраў. «Камунарка» экспартавала 18% вырабленай прадукцыі на суму 8,2 млн даляраў. Асноўным рынкам збыту за межамі Беларусі працягвае заставацца Расія, доля якой у агульным аб’ёме экспарту складае каля 80%. Новікаў кажа, што «ў хуткім часе мы значна наросцім экспарт». У прыватнасці, у планах «Спартака» на канец гэтага года выйсці на адзнаку 32–34%, а затым і да 70–80%.