У Заходняй Еўропе і ЗША «Пляжныя хлопцы» лічацца адной з асноваў, на якіх трымаецца сучасная папулярная музыка.

Іх альбом Pet Sounds займае другое месца ў спісе самых уплывовых альбомаў у гісторыі,
саступаючы толькі The Beatles.

Cпачатку The Beach Boys спявалі простыя сёрф-песенькі пра пляж, серфінг, дзяўчын, каліфарнійскія ночы, лета і модныя аўтамабілі, аднак у сярэдзіне 60-х у творчасці гурту наступіў пераломны момант
— адзін з лідараў Браян Уілсан (а палова музыкаў гурту — ягоныя браты) паслухаў The Beatles, адначасова трошкі прыхварэў на псіхіку і пачаў ствараць шэдэўральныя альбомы, якія цяпер інакш як класікай і не назавеш.

Самы вядомы з іх — Smile — па іроніі лёсу так і не выйшаў, бо некаторыя запісы Уілсан знішчыў самастойна, некаторыя згарэлі,
ды і ў астатніх лёс быў не лепшы. Тым не менш, архіўныя сесіі альбома дагэтуль выдаюцца — у інтэрнэце «плавае» не меней як пяць версій Smile.

За апошнія 50 год склад The Beach Boys змяняўся, частка музыкантаў памерла, ды і апошнія 20 год гурт не выступаў. І раптоўна

ў 2012-м музыкі сабраліся і рушылі ў тур — і нагода знайшлася: сёлета самаму першаму альбому роўна 50 гадоў.
І з гэтае нагоды The Beach Boys нават вырашылі запісаць новы альбом з назвай «Навошта Бог стварыў радыё». Пілотны сінгл ужо з’явіўся ў інтэрнэце, і гучыць гурт не горш, чым у часы свайго псіхадэлічнага прарыву: магчыма каліфарнійскае сонца — галоўная крыніца натхнення — запавольвае працэс старэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?