Пра гэта паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун сёння ў час оnline канферэнцыі «ЖКГ: паслугі, тарыфы, якасць» на сайце БелЛТА.

Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця прадугледжана да 2015 года выйсці на 60 працэнтаў кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Да стапрацэнтнай кампенсацыі тарыфы будуць у першую чаргу павышацца на тыя паслугі, якія маюць невысокі сабекошт, — тэхабслугоўванне жылфонду, водазабеспячэнне, каналізацыя, вываз адходаў, абслугоўванне ліфтаў.

«Па цеплазабеспячэнню нам будзе даволі складана выйсці на 100% кампенсацыі (гэта запатрабуе істотнага павышэння тарыфу), і гэтыя 60% разлічваліся з улікам таго, што цеплазабеспячэнне ў 2015 годзе і пасля будзе яшчэ ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы субсідзіравацца з бюджэту», — адзначыў Анатоль Шагун.

Удасканаленне тарыфнай палітыкі, на яго думку, будзе садзейнічаць развіццю канкурэнцыі на рынку жыллёва-камунальных паслуг. Пакуль прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці вялікай актыўнасці ў гэтым пытанні не праяўляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?