Беспрэцэдэнтнае рашэнне Савецкага суда па пазове да Віктару Івашкевіча пракаментавала рэдактар charter97.org.
«Беларускія ўлады, падобна, зусім страцілі сувязь з рэальнасцю. На якой падставе сайт charter97.org павінен выконваць гэтае рашэнне? Мы не прызнаём рашэння лукашэнкаўскага суда, які абсалютна падкантрольны ўладам і выносіць толькі палітычна матываваныя прысуды. Хай яны ўказваюць БТ і «Советской Белоруссіі», што рабіць.
У дадзеным канкрэтным выпадку
мы апублікуем артыкул Віктара Івашкевіча. Перш за ўсё таму, што давяраем гэтаму палітыку. Усім будзе цікава прачытаць «абвяржэнне", напісанае пад прымусам.У Віктара Івашкевіча - выдатнае пачуццё гумару. Думаю, у яго ўсё атрымаецца.
Але
хачу нагадаць, што я змушаная была бегчы з Беларусі, таму што супраць сайта charter97.org ўзбудзілі тры крымінальныя справы, на рэдакцыю здзяйсняліся «налёты», прайшлі 5 ператрусаў у нас у офісе і ў мяне дома, загінуў заснавальнік сайта Алег Бябенін, а сама я апынулася ў турме, дзе зазнала шантаж, ціск і катаванні. Няхай лепш беларускі суд зоймецца расследаваннем гэтых злачынстваўсупраць мяне, маіх сяброў і калегаў».
0
0
0
0
0
0