Аператар life:) працягвае настойваць на паляпшэнні для абанентаў беларускіх сотавых аператараў працэдуры пераносу нумара. Пра гэта 22 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў генеральны дырэктар ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (гандлёвая марка life:)) Ісмет Языджы.

«Мы выступаем за волю выбару абанентаў на ўсім рынку тэлекамунікацый», — падкрэсліў ён.

Паслуга пераносу нумара абанентамі сетак сотавай сувязі ў Беларусі стала даступная 1 лютага 2012 года. Яе аказваюць толькі тры GSM-аператара — life:), «МТС» і velcom. Паслуга даступная для ўсіх абанентаў — фізічных і юрыдычных асоб.

Як нагадаў Ісмет Языджы, для абанентаў сыход з сеткі life:) — бясплатны. Аднак у іншых кампаній за змену аператара абаненту, які сыходзіць, трэба заплаціць: у «МТС» паслуга каштуе 15 тысяч рублёў, у velcom — 79 тысяч рублёў.

У кампаніі life:) лічаць, што тым самым з боку канкурэнтаў ствараюцца перашкоды ў рэалізацыі абанентамі паслугі «Перанос нумара».

Ісмет Языджы адзначыў, што прадстаўнікі life:) перыядычна кантактуюць па гэтым пытанні і з прадстаўнікамі іншых кампаній — аператараў сувязі, і з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, разлічваючы знайсці разуменне сваёй пазіцыі ў частцы ўмоў рэалізацыі паслугі «Перанос нумара».

***

Па стане на 1 студзеня 2012 года агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі склала 10,7 мільёна. Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў краіне аказваюць чатыры аператары — ЗП «Велком», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», ЗАТ «БеСТ» і СП ТАА «Белсел».

Упершыню паслуга па пераносе тэлефоннага нумара была запушчана ў 1997 годзе ў Сінгапуры. Цяпер яна ўкаранёная практычна ва ўсіх развітых краінах, 65 краін ужо прымяняюць гэту тэхналогію, яшчэ 20 краін стаяць на мяжы яе ўкаранення.

Калі гаварыць пра дзяржавы Еўрасаюза, то паслуга пераносу нумара вызначана законам як абавязковая для ўсіх краін — членаў ЕС. Яны абавязаны даваць абаненту права захоўваць свой абаненцкі нумар пры змене аператара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?