На першым паверсе Палаца мастацтваў пасля доўгіх гадоў існавання закрыўся кніжны «пункт»; невысокі чарнявы Аляксандр больш не прадае там інтэлектуальную літаратуру, на якую, паводле яго словаў, рэзка скараціўся попыт — цяпер ён працуе праз «Ў» і прымае заказы па тэлефоне.

У Аляксандра я са студэнцкіх гадоў купляў Уладзіміра Набокава і Горана Петравіча, часопісы «Замежная літаратура» і энцыклапедыі… Мінск пазбавіўся аднаго са сваіх найлепшых культурных цэнтраў, важнага месца на карце, дзе людзі адкрыта абмяркоўвалі кнігі і атрымлівалі неацэнныя кансультацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?