22 сакавiка 1943 года фашысты знiшчылi вёску Хатынь.

149 жыхароў Хатынi прынялi пакутнiцкую смерць — згарэлi зажыва. Сярод iх было 75 дзяцей, самаму маленькаму споўнiлася толькi сем тыдняў...

Хатынь — трагiчны сiмвал Беларусi. Нямецка‑фашысцкiя акупанты ажыццяўлялi дзiкунскi па сваёй задуме план «выпаленай зямлi». Беларусь была лiтаральна ахутана дымам. Гарэлi вёскi — разам з людзьмi...

У Хатынi на Могiлках вёсак — урны з зямлёй 186 вёсак, што падзялiлi лёс Хатынi i не адрадзiлiся пасля вайны. 433 беларускiя вёскi, спаленыя са сваiмi насельнiкамi, паўсталi з попелу — iх назвы ўвекавечаны ў цяжкай вязi адлiтых з металу дрэў Адроджаных вёсак...

Сёння ў Хатынi адбудзецца мiтынг‑рэквiем. У мiтынгу возьмуць удзел сведкi трагедыi Хатынi, якiм пашчасцiла выжыць. Будуць i жыхары iншых знiшчаных вёсак, якiя выжылi ў пякельным вогнiшчы, — удзельнiкi сумеснай акцыi газеты «Звязда» i Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» «Нашчадкi вогненных вёсак».

Сёння ў Хатынi адбудзецца адкрыццё новай экспазiцыi, створанай па вынiках акцыi «Нашчадкi вогненных вёсак».

Паводле: Таццяна Падаляк, «Звязда»

Фота khatyn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0