Мінск. Кажуць, што губернатар Эрдэлі ўвосень кінець Мінск. Некаторыя блізкія людзі, глаўныя цяпер, па троху гатовяць сабе ціхія куточкі. Адзін саветнік, што кватэраваў у губернатарскім доме, шукаець ужо кватэру, паліцмэйстэр купіў у Ігуменскім павеце маёнтак. Саветнік С. купіў на краю Мінска фальварак Людамонт…

«НН». № 19–20. 1912.

Станіслаў Багданкевіч: «Рублі з партрэтамі Скарыны, Багдановіча, Купалы былі надрукаваныя ў Дзяржзнаку Нямеччыны і дагэтуль ляжаць у сховішчы Нацбанка. Гэта не безаблічныя „зайчыкі“! Там ёсць „Пагоня“, ёсць мой подпіс. Таму яны ў бліжэйшы час наўрад ці выйдуць у зварот».

«НН». № 19. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0