Сны аб Беларусі

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы прайшлі першыя рэпэтыцыі спэктаклю «Сны аб Беларусі».

Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑навіны» вядучая рэдактарка літаратурна‑драматычнай часткі Купалаўскага тэатру Лавінія Шарыпкіна, «Сны аб Беларусі» — гэта інсцэніроўка па творах Янкі Купалы і Ўладзімера Караткевіча, якая апавядае пра жыцьцё, творчы шлях і станаўленьне Янкі Купалы. У п’есе занятыя больш за 40 актораў — гэта палова трупы тэатру. Галоўныя ролі выконваюць: Міхал Зуй, ён сыграе Янку Купалу ў маладосьці, Ганна Хітрык сыграе Марысю, заслужаны артыст Беларусі Аляксандар Падабед выканае ролю Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Прэм’ера спэктаклю прызначаная на канец ліпеня і прымеркаваная да 125‑годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы.

Агенцтва «Мінск-навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0