Пачуў анекдот
Я ў прозе (вядомая справа),
Прадставіць хачу грамадзе
Яго ў вершаванай аправе:
Настаўнік на ўроку спытаў:
— Ці вы адчуваеце, дзеці,
Што лёс для вас прыхавáў
Самае лепшае ў свеце?
На першым месцы стаіць
Дзяржаўны клопат аб маці,
Хвалюе дарослых усіх
Дабрабыт сям’і і дзіцяці.
І сцішана, як з небыцця,
Адказ прагучаў нечакана:
— Мы ведаем тое дзіця
І тую сям’ю таксама.