Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 4°С па поўначы да плюс 14°С па поўдні,

максімальная днём плюс 15–22°С.

У Мінску 24 мая пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–10°С,

максімальная днём плюс 17–19°С.

25 мая ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 6–11 м/с, месцамі па паўднёвым усходзе парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–10°С, па Віцебскай вобласці на глебе ў асобных раёнах слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С;

максімальная тэмпература днём плюс 15–20°С.

26 мая ў Беларусі невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–9°С, у асобных раёнах на глебе слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С;

максімальная тэмпература днём плюс 17–23°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?