22.03.2007 / 12:30

Палююць за Сержуком Бахуном 2

На думку праваабаронцаў, прэвэнтыўныя затрыманьні — дакладная прыкмета, што ў сам дзень 25?га, у прысутнасьці тэлекамэраў і дыпляматаў, маніфэстацыя пройдзе без правакацый.

Міліцыянты наведаліся на кватэру жонкі сустаршыні незарэгістраванага «Маладога фронту» Сержука Бахуна, а ў двары дому, дзе пражывае палітык, дзяжурыць мікраўтобус. Пра гэта С. Бахун паведаміў па тэлефоне. Па яго словах, да сына жонкі Бахуна Сьвятланы ў школу прыходзілі міліцыянты, якія патрабавалі ад хлопца падпісаць расьпіску аб тым, што той ня пойдзе ў нядзелю на Кастрычніцкую плошчу. Юрась адмовіўся гэта зрабіць, але падпісаў паперчыну, што папярэджаны дырэкцыяй школы.

Па ўсёй краіны адбыліся прэвэнтыўныя затрыманьні актывістаў, паводле зьвінавачваньняў у дробным хуліганстве. На думку праваабаронцаў, гэта робіцца ў мэтах запалохваньня. Яны мяркуюць, што гэта дакладная прыкмета, што ў сам дзень 25?га, як гэта бывала раней, у прысутнасьці тэлекамэраў і дыпляматаў, маніфэстацыя пройдзе без правакацый.

СП

0
Znacyc / Адказаць
22.03.2007 / 13:14
Znacyc u telekamery treba nesci pliakaty "Gorad taki-ta - zatrymana preventyuna stolki-ta" i zaprasac reparterau paslia 25 u genyja garady
0
vasil / Адказаць
22.03.2007 / 15:06
Во як баяцца Дня Волі! Нават гатовыя паляваць за кожным апазыцыянэрам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру