Сяргей Харэўскі — першы мастацкі рэдактар адноўленай «Нашай Нівы».
Я нарадзіўся ў Мінску, дзе пра беларускасць вонкава нічога не нагадвала, апроч шыльды «Белсаюздрук» ды пары старых назваў, кшталту «Шпалерная» ды «Гандлёвая».
У маіх бацькоў не было выбару, у садок ці школу з якой моваю навучання мяне аддаваць. Такога пытаньня нават не паўставала. Усё былопа-расейску .
Гэта маё пакаленне раптоўна вычула пакліканне, гуртуючыся ў «Майстроўні» ды «Талацэ». Маё пакаленне пачало голасна, насуперак усяму, гаварыць у сталіцы
Мы працярэблівалі самі той шлях, пра існаванне якога нічога не ведалі нашыя бацькі.
Юнакі з майго пакалення праседжвалі вечары ў цішы беларускіх аддзелаў бібліятэк, бясконца гартаючы каталожныя карткі, шукаючы саміх сябе.
Мы аб’язджалі, абыходзілі, абплывалі ўсю Беларусь, ад Сапоцкіна да Камарына. І яна, нашая краіна, уваходзіла назаўжды, урастала ў нас, з калодзежнай вадою і дарожным пылам.
Мы імкнуліся слухаць старасвецкія спевы і людскія гутаркі, настройваючы свой слых і голас. Мы развучвалі самыя што ні ёсць народныя песьні. І тыя матывы дасёння гучаць ува мне.
Мы ездзілі паслухаць адзінага на ўсю Беларусь святара, які прамаўляўпа-беларуску — айца Уладыслава Чарняўскага, у Вішнева.
Мы падстаўлялі свае юначыя плечы на талоках у музеях, дапамагалі археолагам на раскопках і рэстаўратарам на будоўлях. Мы стаялі ля Курапацкіх магілаў і перабіралі рукамі
Мы грукаліся ў гарадскія кватэры, каб пераконваць людзей у патрэбе беларускіх школаў.Мы ладзілі таемныя бяседы ў студэнцкіх інтэрнатах і мастакоўскіх майстэрнях. Мы стваралі падпольныя гурткі і нефармальныя сябрыны. Мы рабілі графіці ў пераходах праспектаў. Мы гукалі Вясну.
І сёння я не наракаю.
Здзейснілася багата маіх мараў: краіна стала незалежнай, мова атрымала дзяржаўны статус, загучала ў школах і храмах сталіцы.Я не наракаю, бо і ў тым, што сёння мае Беларусь, ёсць і каліва майго ўнёску.
Шмат чаму не наканавана было здзейсніцца. Але я не наракаю, бо мераю ад… абсалютнага нуля!Той тузін садкоў ды школаў у Мінску, што маем — гэта недараўнальна больш, чым было! Бо не было анічога… Усяго 25 гадоў таму не было анічога!
Жыццё не казіно, каб у скрусе заломваць рукі, наракаючы на рулетку.
Жыццё — гэта Дом, праект і рэалізацыю якога людзі вядуць (або не) усё жыццё.Я, адвучыўшыся ў Пецярбургу і Варшаве, напрацаваўшыся ў Вільні,
нікуды з’язджаць больш з Беларусі не збіраюся. Ні пры якіх абставінах. Бо гэта мой Дом, у праектаванні і ў стварэнні якога я ўсё жыццё бяру чынны ўдзел.Што мы тут маем, то мы зарабілі. І працы тут яшчэ багата.
Я ня страціў нічога тут. Апроч ілюзіяў. Мне, як і майму пакаленню здавалася, што можна пераканаць людзей, каб цікавіліся лёсам прадзедаў, шанавалі мову бацькоўскага дзяцінства. І, акрыяныя, гэты людзі зробяць выбар на карысць свайго, не чужога. Здавалася, дайце, дайце нам толькі магчымасць гэтым людзям усё патлумачыць!
Яшчэ адной ілюзіяй была Вера. Здавалася, настане сапраўдная свабода сумлення, уздымуцца святыні з руінаў — і наш беларускі свет запраменіць…
За чвэрць стагоддзя рэлігійнае свабоды нічога не змянілася ў беларусах сутнаснага. Беларусы не здолелі паверыць.
І толькі цяпер, стоячы на безданню Курапатаў і Катыняў, мы разумеем вусцішную сутнасць таго, што адбылося. Чытаючы кнігі Тадэвуша Корзана ці Уладзіміра Глыбіннага, мы спасцігаем маштаб і глыбіню нашае нацыянальнае драмы. І шмат што ўжо не зменіш… А таму я не адступлю ні на крок! Бо наперадзе яшчэ доўгая, доўгая дарога. І на гэтай дарозе я ўжо не самотны, як чвэрць стагоддзя таму.
Сёння я маю гонар паўсюдна гаварыцьСёння ў мяне тысячы аднадумцаў і паплечнікаў. Сёння наша мова гучыць у сотнях храмаў, і я магу пагутарыць на любыя тэмыпа-беларуску з узнятай галавою і вычуваць узаемнасць і прыязнасць невядомых мне людзей.
Сёння ў нас ёсць незалежная прастора ў сеціве, і расце яна несупынна.Сёння
мы маем гэтулькі тэкстаў, што на ўсё жыццё чытанкі хопіць, з гакам!Сёння на паліцах стаяць кнігі, напісаныя і мною.
Сёння ў мяне расьце дачушка, якая дзівіць мяне сваёй чысцюткай моваю. І ў яе ёсьць добрыя сябрукі і сяброўкі. Таму беларушчына не скончыцца на мне, то пэўна…
Глядзіце таксама:
Усевалад Сцебурака. Пакаленьне LAST.
Віктар Марціновіч. Пакаленне Zero.
Стась Карпаў. Пакаленне лузераў. Усяго толькі.