22.03.2007 / 12:37

Прэзыдэнт Таджыкiстана дэрусіфікаваў сваё прозьвішча 1

Надалей ён будзе звацца Эмамалi Рахмон.

Прэзыдэнт Таджыкiстана Эмамалi Рахмонаў скарэктаваў сваё прозьвiшча i надалей будзе звацца Эмамалi Рахмон.

«Я хацеў бы, каб мяне называлi Эмамалi Рахмонам, па iменi нябожчыка‑бацькi», — заявiў прэзыдэнт у сераду. Вядома, што ў мiнулым у Цэнтральнай Азii прозвiшчы ўтваралiся ад iмя бацькi проста , а калянізатары сталi дадаваць ім расейскія канчаткі.

Тое самае масава адбывалася і ў іншых калёніях Расеі, у тым ліку Беларусі. Так, Канаплю перараблялі ў Канаплёвы, Чыгрыноў —у Чыгрынавых.

МБ

0
Дурная / Адказаць
22.03.2007 / 13:59
Ага, а зараз як у Латвіі ці Літве з пашпартамі дык расейцы такі ж вой паднімаюць (і гэта пры тым, што сыгматычны канчатак назоўнікаў - адна з наістаражытнейшых рыс моў індаеўрапейскіх). Не, безумоўна, гэта таксама ня вельмі цывільна, але ж лёс гістарычны аддае сваё - вось зараз і расейцы сваёй стравы трохі пакаштавалі. А прозьвішчы дык даўно пара карэктаваць і нават мяняць (у шматлікіх народаў не было ні імя па бацьку, ці не нават прозьвішча, а ўсё прыдумывалася ўладамі царскімі ды савецкімі ), бо часта ж гучаць яны непрыгожа ды ненатуральна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру