Адзін з наведнікаў папулярнага блога Гродно s13 паабяцаў звярнуцца ў пракуратуру, калі іншы чытач сайта не перастане пакідаць абразлівыя каментары.

Наведнік jendrus цытуе артыкул №130 «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні» Крымінальнага кодэксу і прыводзіць прыклады абразлівых каментароў, якія пакінуў карыстальнік пад нікам Krauche.

Часцей за ўсё падобныя каментары ён пакідае пад артыкуламі пра беларускую мову і культуру, ці проста пад беларускамоўнымі тэкстамі.

«Калі дадзены карыстальнік будзе працягваць у тым жа духу — я не палянуюся, звярнуся з заявай у пракуратуру. Галасы ў падтрымку можаце пакідаць у каментарах», — паабяцаў jendrus.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?