Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі падрыхтаваў праект закону «Аб амністыі» ў адпаведнасці з указаннем кіраўніка краіны. Законапраект ужо ўнесены на разгляд ва ўрад.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, з месцаў пазбаўленьня волі можа быць вызвалена каля 2,8 тысячы чалавек. Таксама плануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год больш як сямі тысячам асуджаных.

Калі прапанаваны варыянт закону будзе прыняты, то ўжо ў ліпені будуць вызваленыя: непаўналетнія; цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей; інваліды I і II груп; хворыя на анкалагiчныя захворваннi; удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС; пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС; ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Акрамя таго,

ад пакарання вызваляць асобаў, якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, і злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх, але пры ўмове кампэнсацыі шкоды, прычыненай злачынствам.

Амністыя не распаўсюджваецца на тых, да каго раней прымяняўся адпаведны закон. Не падлягаюць амністыі асобы, якія не пакрылі шкоду, прычыненую злачынствам, і грамадзяне, якія не вярнулі дзяржаве даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Не варта спадзявацца на вызваленне тым, хто дапусціў асабліва небяспечны рэцыдыў. Таксама

не выйдуць на волю тыя, хто не кампенсаваў выдаткі на дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Не будзе паслабленняў і абвешчаным у вышук у сувязі з ухіленьнем ад адбыцця пакарання па выраку суду.

Амністыя не распаўсюджваецца на тых асобаў, якія злосна парушаюць устаноўлены парадак адбывання пакарання.

Амністыя будзе праводзіцца ў Беларусі ўжо дванаццаты раз ад 1991 года.
У выніку леташняй амністыі былі вызваленыя 2300 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?