У Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у студзені-красавіку гэтага года склала Br3 млн. 66,9 тыс., у тым ліку ў красавіку — Br3 млн. 252,7 тыс. і павялічылася ў параўнанні з сакавіком на 2,9%, або на 93,1 тыс. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У красавіку гэтага года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала Br3 млн. 662,3 тыс., на транспарце і ў сувязі — Br3 млн. 706,7 тыс., у будаўніцтве — Br3 млн. 543,1 тыс.,

у адукацыі — Br2 млн. 595,6 тыс., у тым ліку настаўнікаў — Br3 млн. 119,9 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — Br4 млн. 392,5 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — Br2 млн. 350,8 тыс.
Заработная плата работнікаў аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг у красавіку склалася ў памеры Br2 млн. 782,6 тыс., у тым ліку ў галіне аховы здароўя — Br2 млн. 848 тыс. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала Br4 млн. 737,6 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br2 млн. 764 тыс.
Самая высокая сярэдняя заработная плата ў красавіку зафіксавана па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай, — Br8 млн. 791 тыс.,
вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — Br7 млн. 216,9 тыс., фінансавае пасрэдніцтва — Br5 млн. 772,2 тыс., хімічная вытворчасць — Br5 млн. 701,5 тыс., паветраны транспарт — Br5 млн. 528,2 тыс., здабыча паліўна-энергетычных карысных выкапняў — Br5 млн. 409,9 тыс.
Самы нізкі гэты паказчык у красавіку быў у работнікаў такіх відаў эканамічнай дзейнасці, як гасцініцы і рэстараны (Br2 млн. 268,1 тыс.),
сельская гаспадарка, паляванне і прадастаўленне паслуг у гэтых галінах (Br2 млн. 276,2 тыс.), водны транспарт (Br2 млн. 307,4 тыс.), прадастаўленне сацыяльных паслуг (Br2 млн. 310,3 тыс.), аперацыі з нерухомай маёмасцю (Br2 млн. 333,9 тыс.).

Паводле статыстычных даных, рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-красавіку ў параўнанні са студзенем-красавіком мінулага года засталася без змянення, у красавіку ў параўнанні з сакавіком 2012 года гэты паказчык павялічыўся на 1,2%.

Максімальны тэмп росту рэальнай заработнай платы ў красавіку 2012 года да ўзроўню красавіка 2011-га забяспечаны на вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў (143,9%), рамонце бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання (126,4%), на паветраным транспарце (124,8%), на вытворчасці офіснага абсталявання і вылічальнай тэхнікі (124,4%), на чыгуначным транспарце (122,3%), здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў (122,2%).

У цэлым па прамысловасці рэальная заработная плата ў красавіку бягучага года ўзрасла да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года на 8,2%, у рабочых і служачых — на 3,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?