22.03.2007 / 14:41

У Кітаі гіне 13 шахцёраў у дзень

Прынамсі 20 шахцёраў загінулі ў прыватнай шахце падчас выбуху мэтану ў кітайскай правінцыі Шансі. Выбух адбыўся ў нядзелю раніцай, кіраўніцтва ж шахты паведаміла пра здарэньне толькі ў панядзелак.

Прынамсі 20 шахцёраў загінулі ў прыватнай шахце падчас выбуху мэтану ў кітайскай правінцыі Шансі (Shanxi). Яшчэ адзін шахцёр па‑ранейшаму лічыцца зьніклым. Затрыманыя 11 чалавек з кіраўніцтва шахты, якія мусяць несьці адказнасьць за здарэньне і за спазьненьне з ратавальнай акцыяй. Сярод затрыманых знаходзіцца і ўладальнік шахты.

Выбух адбыўся ў нядзелю раніцай, кіраўніцтва ж шахты паведаміла пра здарэньне толькі ў панядзелак.

Летась у кітайскіх шахтах загінула ня менш за 4750 чалавек (у сярэднім 13 шахцёраў у дзень).

Вольга Данішэвіч паводле rzeczpospolita.pl

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру