У Беларусі на пачатак гэтага года сярод мужчын паліць кожны другі, сярод жанчын — кожная дзясятая, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Звесткі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, які штогод праводзіцца Белстатам, сведчаць пра тое, што на пачатак гэтага года доля курцоў ад агульнага насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэйшых склала 27%.

Гэты паказчык у 2002 годзе складаў 26,3%, у 2006-м — 28,3% (максімум за дзесяцігоддзе), у 2010-м — 27%, на пачатак 2011-га — 26,7%.

Па словах Кандраценка, найбольшая ўдзельная вага курцоў ад агульнага насельніцтва адзначана ў Мінску (на пачатак года — 29,1%), найменшая — у Мінскай і Гродзенскай абласцях (25,5% і 25,7% адпаведна).

Прадстаўнік Белстата адзначыла, што за апошняе дзесяцігоддзе доля мужчын, што кураць, знізілася на 2,9%, жанчын — вырасла ў 1,6 разу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?