Музей гісторыі габрэяў адкрыўся ў найстарэйшай сінагозе Беларусі ў Гродне.
Музей заснавала група гродзенскіх прадпрымальнікаў ТАА «Музей на Траецкай».У ім сабраны экспанаты, якія сведчаць аб габрэйскай гісторыі і культуры Гродна. Наведвальнікі музея змогуць даведацца, як жылі, чым займаліся габрэі ў Гродне, пачынаючы з XII стагоддзя і па сёння. Частку экспанатаў складаюць дыскі з фільмамі, фатаграфіі старога Гродна, жыццяпісу вядомых габрэяў — ураджэнцаў Гродна, і іншае.
Адкрыццё музея адбылося напярэдадні IX Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, госці якога змогуць азнаёміцца з сабранымі матэрыяламі. Экспазіцыяпа-ранейшаму папаўняецца.
Гродзенская сінагога з’яўляецца найстарэйшай дзеючай сінагогай ў СНД і адной з самых незвычайных і прыгожых сінагог у Еўропе.Гэты храм быў пабудаваны ў 1578 годзе па праекце італьянскага архітэктара Санці Гучы. Двойчы будынак гарэў і аднаўляўся зноў. Цяперашні будынак сінагогі быў пабудаваны Іллёй Фрункіным ў 1902–1905 гадах у адной з разнавіднасцяў эклектыкі — маўрытанскім стылі, які захаваў таксама рысы італьянскай архітэктуры.
У перыяд нямецкай акупацыі Гродна сінагога, якая знаходзілася ў цэнтры габрэйскага гета, выкарыстоўвалася нацыстамі як месца збору габрэяў перад адпраўкай у канцлагеры і на расстрэлы. У савецкі перыяд (1944–1991 гады) будынак выкарыстоўвалася пад склад.