Хакейная каманда Аляксандра Лукашэнкі выйграла ў дружыны «Знешэканомбанка» Расіі — 9:6 у таварыскім матчы, які адбыўся на малой пляцоўцы мінскага Палаца спорту. Пяць шайб у складзе беларускай каманды закінуў бізнэсмэн Павел Белы, а Аляксандр Лукашэнка зрабіў два галявыя пасы.
Хакейная каманда Лукашэнкі сваю першую трэніроўку правяла ў ліпені 1997 года.
«У ёй гуляюць былыя прафесіяналы і аматары, а таксама кіраўнік дзяржавы», —адзначае БелТА.