У Вярхоўнай Радзе Украіны ізноў пабіліся дэпутаты, паведамляе «Украінская праўда». Народныя абраннікі ад апазіцыйных фракцый заблакавалі трыбуну Рады ў часе дыскусіі па асновах моўнай палітыкі.

Бойка адбылася з дэпутатамі ад Партыі рэгіёнаў, якая выступае за шырэйшы ўжытак расейскай мовы. Апазіцыя бароніць украінскую як адзіную дзяржаўную.

У ёй пацярпеў бютавец Мікалай Пятрук, яму разбілі галаву. Па некаторых звестках, магчыма, кастэтам. Дэпутату выклікалі медыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0