Нацыянальны аператар сувязі кампанія «Белтэлекам» пашырыла знешні інтэрнэт-шлюз на 10 Гбіт/c у заходнім кірунку, падлючыўшыся да найбуйнейшай кропкі абмену інтэрнэт-трафікам у Еўропе DE-CIX (Германія).
Як паведамілі ў «Белтэлекаме», DE-CIX (German Commercial Internet Exchange) — гэта кропка абмену інтэрнэт-трафікам, размешчана ў Франкфурце (Германія). Яна была заснавана ў 1995 годзе і сёння з’яўляецца адной з найбуйнейшых кропак абмену трафікам у свеце.
Цяпер агульная ёмістасць падключэння кампаніі «Белтэлекам» да DE-CIX складае 20 Гбіт/с пры сумарнай ёмістасці знешняга інтэрнэт-шлюза 220 Гбіт/c: 80 Гбіт/c у заходнім кірунку; 140 Гбіт/c у расійскім кірунку.
Папярэдняе пашырэнне шлюза з DE-CIX на 10 Гбіт/с у заходнім кірунку адбылося 7 сакавіка 2012 года.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ