Архівіст Зміцер Яцкевіч пацвердзіў: статут сапраўдны!

Архівіст Зміцер Яцкевіч пацвердзіў: статут сапраўдны!

Артыкуламі Статута беларуская юстыцыя кіравалася 350 гадоў. Гэты вывераны закон узгадаваў у беларусах выключную законапаслухмянасць, што ператварылася ў нацыянальную рысу.

Артыкуламі Статута беларуская юстыцыя кіравалася 350 гадоў. Гэты вывераны закон узгадаваў у беларусах выключную законапаслухмянасць, што ператварылася ў нацыянальную рысу.

Статут працягваў дзейнічаць яшчэ пяць дзясяткаў гадоў пасля акупацыі Беларусі Расіяй. Беларускія законы замянілі агульнарасійскімі толькі ў 1840 годзе.

Статут працягваў дзейнічаць яшчэ пяць дзясяткаў гадоў пасля акупацыі Беларусі Расіяй. Беларускія законы замянілі агульнарасійскімі толькі ў 1840 годзе.

Добрыя весткі з горада над Дняпром: застава за Статут унесена. Цяпер у беларусаў ёсць два месяцы, каб выкупіць нацыянальную рэліквію. Калі гэта здарыцца, гэта будзе першы арыгінал Статута на старабеларускай мове ў зборах нашай краіны.

Каб унесці заставу — чатыры з паловай тысячы даляраў — ініцыятары задумы наведалі антыкварную краму ў Маскве, дзе Статут выстаўлены на продаж.

У сталіцу Расіі ездзілі дырэктар магілёўскага музея Аляксей Бацюкоў, калекцыянер Андрэй Радкоў, які адшукаў інфармацыю аб аўкцыёне са Статутам і спецыяліст з Нацыянальнага гістарычнага архіва Зміцер Яцкевіч. Апошні агледзеў рэліквію і пацвердзіў: гэта сапраўды арыгінал XVI стагоддзя.

«На сёння на рахунку сабралася 54 мільёны рублёў, — расказвае дырэктар магілёўскага гістарычнага музея. — А 4,5 тысячы даляраў на заставу падарыў прыватны прадпрымальнік з Магілёва, які не хоча, каб ягонае імя называлі».

Зараз надышоў самы цяжкі этап: як назбіраць асноўную частку сумы. Аляксей Бацюкоў разлічвае, што падключацца банкі ці багатыя прадпрыемствы.

Нагадаем, што Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для выкупу Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, арыгінальнага выдання. Гэта важная гістарычная рэліквія — той вывераны закон узгадаваў у беларусах выключную законапаслухмянасць, што ператварылася ў нацыянальную рысу.

Статут быў выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Дадзены асобнік ацэнены на $45 тыс.
Пры гэтым частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў у якасці заставы. Рэшту сумы трэ будзе пералічыць цягам трох месяцаў.

Ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, з іх 29 адносяцца да выдання 1594–1595 гадоў. Знаходжанне гэтых асобнікаў: Вялікабрытанія (1), Літва (6), Польшча (6), Расія (11), Украіна (5), а ў Беларусі няма ніводнага. Як прыватнымі асобамі, так і дзяржаўнымі інстытутамі краіны ўжо рабіліся спробы выкупіць асобнікі Статута, аднак беспаспяхова. .

Статут ВКЛ — найвышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, аснова ўсёй юрыдычнай сістэмы ВКЛ.
Па сутнасці, гэта была сярэднявечная Канстытуцыя, якая дзейнічала на ўсіх землях сучаснай Беларусі і была адной з самых прагрэсіўных у Еўропе. Статут паўплываў на станаўленне нацыянальнай прававой думкі, а таксама на юрыдычныя традыцыі суседніх краін — Расіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і інш. Магчыма, менавіта дзякуючы яму беларусы адрозніваюцца вялікай павагай да права.
Статут 1588 года распрацаваны падканцлерам ВКЛ і старастам магілёўскім Львом Сапегам і быў выдадзены за яго асабістыя сродкі ў друкарні, заснаванай у Вільні Пятром Мсціслаўцам на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў.
У цяперашні час вядома пра тры выданні Статута — 1588, 1592–1593 і 1594—1595 гг. Дарэчы, рэальны шанец на поспех у дабрачыннай акцыі ёсць. Бо магілёўцы ўжо дапамаглі летась папоўніць фонды музея гісторыі Магілёва рарытэтам — фаліянтам «Часоўніка», датаваным 1773 годам.

* * *

Пералічыць грошы на гэтую добрую справу можна на рахунак музея

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул.Ленінская, 1А

рахунак:

УНП 790203960

Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536

р/р 3642014673147

Магілёў, вул. Першамайская, 71

Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ)

! Бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?