Ад 24 мая ў кінатэатрах Мінска можна ўбачыць гісторыю «Людзей у чорным», якія па-ранейшаму бароняць Зямлю ад агрэсіўных іншапланецянаў.

Да сярэдзіны 90-х карціны пра прышэльцаў з’яўляліся пераважна другім гатункам — B-movie чыстай вады: без гучных імёнаў, са смешнымі эфектамі і млявым сюжэтам. Блакбастар «Дзень незалежнасці» змяніў сітуацыю, а яшчэ праз год

«Людзі ў чорным» паставілі барацьбу з іншапланецянамі ў глядацкі топ.
Пры гэтым сур’ёзнасць і пафас карціны Роланда Эмерыха змяніліся гумарам Бары Зоненфельда, які да гэтага зняў змрочныя камедыі пра сямейку Адамс. Першыя «Людзі ў чорным», мелі касавы поспех і атрымалі «Оскар» за спецэфекты, што для жанру можна лічыць найлепшым дасягненнем.

Працяг фільма падобнага поспеху не выклікаў, Зоненфельд і-Ка пайшлі ў адпачынак.

Праз гады рэжысёр вырашыў вярнуцца да праекту і сабраў dream team: Уіл Сміт, Джош Бролін, Томі Лі Джонс, Цім Бёртан і нават Лэдзі Гага ў ролях, аператар Біл Поўп, які здымаў «Матрыцу», за камерай, музыка-казачнік Дэні Элфман за пультам. Гіганцкі бюджэт і, як распавядаў у інтэрв’ю Бары Зоненфельд, найлепшае ў гісторыі 3D дапоўняць карціну.

Галоўная сюжэтная фішка стужкі «Людзі ў чорным 3» — падарожжа агента Джэя ў 1969 год. Ён павінен выратаваць свайго напарніка — агента Кея — ну, і традыцыйна планету, якую любяць захопліваць прышэльцы. У мінулым герой Уіла Сміта будзе бачыць палёт на Месяц, а таксама сутыкнецца з самім Эндзі Уорхалам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?