У суботу 26 траўня ў Любліне (Польшча) выступіць беларуская спявачка Таццяна Беланогая.
Пра гэта паведамляе штомесячны культурны даведнік горада Любліна ZOOM. Першая частка канцэрта пад назвай «Ноты народаў» распачнецца, а 19 гадзіне на Літоўскай плошчы і адбудзецца ў рамках праграмы «Шмакультурны Люблін». Улады горада на працягу апошніх гадоў робяць асаблівы націск на шматнацыянальнасць і поліканфесійнасць Любліна, спрабуючы папулярызаваць турыстычны брэнд Любліна, як горада са шматкультурнай гістарычнай традыцыяй.

Акрамя Таццяны Беланогай, якая павінна распачаць канцэрт, выступіць моладзевы хор праваслаўнага сабора з Беластока, гурты, якія выконваюць цыганскую, арыентальную, украінскую і балканскую музыку.

Таццяна Беланогая працягне сваю канцэртную праграму ў Любліне ў панядзелак 28 траўня, дзе выступіць у рэстаране «Хадэс» на вуліцы Гродзкай.

Беларускае асяроддзе Любліна прыхільна адгукаецца на запрашэнне Таццяны Беланогай ў Люблін. Улады горада прынялі да ўвагі мінулагодні скандал, звязаны з запрашэннем гурта «Rocker Jocker», які, выконваючы ў межах праграмы «Ноч культуры» песні на расейскай мове ў стылі блатнога турэмнага фальклору, шакаваў беларускіх слухачоў і выклікаў пратэстную рэакцыю. Палякі, аднак, па-ранейшаму глядзяць на беларускую культуру праз прызму расейскай, пішучы імя беларускай спявачкі раз «Tatsiana», а раз увогуле «Tatiana». Нягледзячы на намаганні, Люблін, на жаль, пакуль не паспеў адпаведна занатаваць беларускую прысутнасць у горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?