Беларусь — не задворкі Еўропы, а вароты ў ЕўраАзію, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў час канцэрта да 1150-годдзя Полацка.

«Беларусь — гэта не задворкі Еўропы, а вароты ў ЕўраАзію, ключ да практычнага ўвасаблення ідэі інтэграцыі інтэграцый. Паколькі аб’яднанне патэнцыялаў Еўрапейскага і Еўразійскага саюзаў дасць магчымасць стварыць зусім новыя магчымасці для дынамічнага развіцця і ўсебаковага супрацоўніцтва краін і народаў двух кантынентаў. Менавіта ў пашырэнні гэтай ідэі мы бачым важнейшую місію і геапалітычную ролю нашай дзяржавы як сувязнага звяна», — заявіў ён.

Гаворачы аб Полацку, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты горад з любоўю называюць сэрцам беларускай зямлі.

«У гэтым горадзе абавязкова павінен пабываць кожны беларус, каб, дакрануўшыся да вытокаў айчыннай гісторыі, адчуць гонар за сябе і свой працавіты і таленавіты народ, — мяркуе Лукашэнка.
— Тут, у геаграфічным цэнтры Еўропы, абавязкова павінен пабываць і кожны еўрапеец. Пахадзіўшы па вуліцах, дзе больш як за тысячу гадоў перапляліся традыцыі Захаду і Усходу, розныя веры і культуры, лягчэй будзе зразумець: наша агульнае мінулае — крок да агульнай будучыні».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?