У сувязі з павышэннем з 1 мая тарыфнай стаўкі першага разраду і ўвядзеннем новых карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак работнікаў бюджэтнай сферы заработная плата вырасце ў сярэднім на 5%,
паведамілі БелаПАН у галоўным упраўленні працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 4 мая 2012 года № 410 «Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый» тарыфная стаўка першага разраду 1 мая павышаецца з 200 да 210 тыс. рублёў. У мэтах выканання гэтай пастановы была распрацавана пастанова Мінпрацы № 57, якая прадугледжвае ўвядзенне новых карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак бюджэтнікаў.

Як паведамілі ў Мінпрацы, новыя карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак у залежнасці ад разраду будуць складаць ад 3,6 да 0,93.

За кошт змянення карэкціруючых каэфіцыентаў узмацніцца дыферэнцыяцыя ў аплаце працы бюджэтнікаў. Пры гэтым узровень аплаты працы нізкааплачваных работнікаў захаваецца вышэйшым чым мінімальная зарплата, якая складае 1 млн. рублёў.

Тарыфныя стаўкі разлічваюцца шляхам паслядоўнага памнажэння тарыфнай стаўкі першага разрада на адпаведныя таыифныя каэфіцыенты Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў і ўстаноўленыя карэкціруючыя каэфіцыенты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?