Падрыхтоўка да свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») заслугоўвае станоўчай ацэнкі.
Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на выязным пасяджэнні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню свята, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
На пасяджэнні былі разгледжаны прадстаўленыя праекты сцэнарыяў і праграм асноўных мерапрыемстваў, прапановы па мастацкаму афармленню сцэнічных і іншых пляцовак
(пунктаў гандлю, выставачных павільёнаў), узоры лагатыпаў,
рэкламна-інфармацыйнай і сувенірнай прадукцыі. У цэлым ход падрыхтоўкі свята «Купалле» ацэнены станоўча, па асобных пытаннях дадзены дадатковыя даручэнні.
Стартам свята, якое пройдзе 6–7 ліпеня, стане адкрыццё выстаўкі-кірмашу народных рамёстваў «Купальскі карагод». У ёй прымуць удзел майстры прыдняпроўскіх абласцей Беларусі, а таксама госці з Расіі і Украіны.
На мерапрыемстве будуць працаваць мабільныя творчыя групы, якія ствараюць кірмашовую атмасферу (скамарохі, латочнікі, вандроўныя музыканты і інш.)
.
Кульмінацыяй свята стане гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны «Славянскі карагод на Купальскім свяце», які пачнецца вечарам 6 ліпеня на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы свята на беразе Дняпра. Завершыцца гала-канцэрт феерверкам і лазерным шоу.
У вячэрне-начны час будзе праведзена абрадавая праграма «Купальская казка» з удзелам народных і фальклорных калектываў, якая ўключае ў сябе традыцыйнае купальскае вогнішча і агнявое шоу на акваторыі Дняпра.
Прадоўжыцца свята 7 ліпеня — цэнтральная канцэртная пляцоўка будзе задзейнічана на працягу ўсяго дня. Тут пройдзе канцэрт лаўрэатаў Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». А вечарам плануецца канцэрт аматарскіх калектываў Магілёўскай вобласці і гасцей свята «Купальскі карагод сяброў», а таксама канцэрт артыстаў эстрады.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ