Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па змяненні выбарчага заканадаўства 25 мая накіраваны поштай у Цэнтрвыбаркам. Пра гэта БелаПАН паведаміў каардынатар групы па Мінску Уладзімір Каўганаў.

Паводле яго слоў, у ініцыятыўную групу ўваходзяць 323 чалавекі.

Ініцыятыўная група, якую ўзначальвае экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус, мае намер унесці ў выбарчае заканадаўства наступныя папраўкі:
даць кандыдатам у прэзідэнты і дэпутаты права на ўключэнне іх прадстаўніка ва ўчастковыя выбарчыя камісіі; абавязаць выбарчыя камісіі пры падліку галасоў выстаўляць на агляд назіральнікаў кожны бюлетэнь; даць права кожнаму члену ўчастковых камісій ставіць свае подпісы на выбарчых бюлетэнях.
Ус чатыры разы звяртаўся ў Мінгарвыканкам дазволіць правядзенне сходу ініцыятыўнай групы ў большым памяшканні або на плошчы, але кожны раз яму адмаўлялі.
У выніку сход прайшоў 1 мая на пляцоўцы перад будынкам па вуліцы Наватарскай.

Нагадаем, неабходнасць змянення выбарчага заканадаўства была адной з галоўных ідэй перадвыбарнай праграмы Дзмітрыя Уса на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?