Дзідзье Драгба («Чэлсі») ставіць фінальную кропку ў фінале Лігі чэмпіёнаў

Дзідзье Драгба («Чэлсі») ставіць фінальную кропку ў фінале Лігі чэмпіёнаў

Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (ФІФА) хоча адмовіцца ад серыі пенальці і знайсці новы спосаб выяўлення пераможцаў, калі немагчымая нічыя.

Калі зыход матчу вырашаецца гульнёй «адзін на адзін», губляецца адчуванне футбола як каманднай гульні, заявіў падчас штогадовага кангрэса ФІФА яе прэзідэнт Зэп Блатэр.

Паводле Блатэра, ён папрасіў нямецкага чэмпіёна свету і футбольнага менеджара Франца Бекенбаўэра падрыхтаваць варыянты альтэрнатыўных спосабаў вызначэння выніку матчу.

На мінулым тыдні англійскі «Чэлсі» выйграў Лігу чэмпіёнаў, абыграўшы нямецкую «Баварыю» па пенальці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?