25 мая ў Смалявіцкі райвыканкам (Мінская вобласць) была перададзена заяву з патрабаваннем зарэгістраваць ініцыятыўную групу па правядзенні мясцовага рэферэндуму.

«Ці згодныя вы з размяшчэннем на тэрыторыі Смалявіцкага раёна кітайска-беларускага індустрыяльнага парку?» — так сфармуляванае пытанне, якое актывісты хочуць вынесці на народнае абмеркаванне. Пад заявай падпісаліся 60 чалавек. Цяпер, згодна з заканадаўствам, мясцовая ўлада павінна на працягу месяца прыняць рашэнне адносна правядзення рэферэндуму.

«Гэта свайго роду пробны крок па арганізацыі рэферэндуму ў сувязі з індустрыяльнай забудовай, — сказаў БелаПАН актывіст грамадзянскай кампаніі» Гавары праўду! «Міхаіл Пашкевіч. — У Беларусі ладзіцца шмат такіх праектаў, і важны вопыт. Калі зараз зарэгіструюць гэтую групу, то 3 — 4 тысячы неабходных подпісаў на тэрыторыі раёна за тыдня паўтара цалкам збярэм. <…>

Калі паглядзець і прыняць да ўвагі, што ўказ па тэхнапарку яшчэ не падпісаны і што, у прынцыпе, шмат пытанняў па кітайскім праекце, лічу, што мы не дарма ўвязаліся ў гэтую кашу. Гэта не барацьба супраць кітайскіх інвестыцый, гэта барацьба супраць бюракратычнага апарату. Такія рашэнні павінны прымацца толькі пасля ўзгаднення з мясцовымі жыхарамі, толькі з улікам заканадаўства».

Па словах Пашкевіча, улады не да канца выконваюць свае абяцанні. «Спадар Тозік неяк паабяцаў асабіста сустрэцца з кожным жыхаром з вёсак і растлумачыць выгаду гэтага праекта, — растлумачыў ён, — больш за тое, прапаноўваў адправіць дэлегацыю мясцовых жыхароў у Кітай. Цяпер жа на ўсе звароты да яго прыходзяць адпіскі з апарата Саўміна: маўляў, чытайце СМІ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?