Дакумент быў падпісаны 10 снежня 2010 года Расіяй, Арменіяй, Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам і Таджыкістанам.

Дакументам, у прыватнасці вызначаецца, што рашэнні аб складзе, тэрмінах разгортвання і ўжываньні сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі прымаюцца Саветам АДКБ на падставе звароту адной або некалькіх дзяржаў – членаў гэтай арганізацыі.

Акрамя таго, пагадненне, ухваленае сёння Дзярждумай, прадугледжвае далучэньне да калектыўных сіл АДКБ, падраздзяленняў унутраных войск, паліцыі і спецслужбаў.

31 жніўня 2011 года Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам выступіў з прапановай выкарыстоўваць сілы калектыўнай бяспекі АДКБ для прадухілення дзяржаўных пераваротаў.

20 снежня 2011 года краіны члены АДКБ падпісалі палажэнне аб парадку рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, паводле якога

калектыўныя сілы АДКБ могуць быць адпраўленыя ў адну з краінаў-членаў для вырашэння надзвычайнай сітуацыі, калі ўлады гэтай краіны не здольныя справіцца з сітуацыяй уласнымі сіламі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?