Цырымонія ўзнагароджаньня аўтараў лепшых беларускіх здымкаў 2011 года пройдзе 26 мая ў менскай Галерэі «Ў».

Гран-пры конкурсу пераможца атрымае з рук пастаяннага сябра журы конкурсу «Прэс-фота Беларусі», кіраўніка маскоўскага бюро Associated Press, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Аляксандра Зямлянічанкі.

Вядучым цырымоніі будзе Лявон Вольскі, які пасля ўзнагароджання ўдзельнікаў дасць невялікі канцэрт.

Выстава работ пераможцаў конкурсу будзе даступная два дні, 26 мая ад 12.00 да 22.00 і 27 мая ад 14.00 да 22.00.

Упершыню ў гісторыі конкурсу будуць дэманстравацца ўсе здымкі-пераможцы — а іх у гэтым годзе каля 280.

У межах праекта «Прэс-фота Беларусі — 2012» пройдуць таксама 2 творчыя сустрэчы:

27 мая ад 11.00 да 14.00 — сустрэча фотарэпарцёраў з Аляксандрам Землянічанкам (уваход па папярэднім запісе, +375296868333, Юля).

27 мая ад 14.00 да 15.00 — сустрэча аматараў прэс-фатаграфіі зь пераможцамі «Прэс-фота Беларусі». Свой удзел пацвердзілі Натальля Аблажэй (БелТА), Аляксандар Васюковіч, Сяргей Грыц (Associated Press), Сяргей Гудзілін («Наша Ніва»), Тацьцяна Зяньковіч (ЕРА), Васіль Фядосенка (Reuters). Уваход вольны.

Конкурс «Прэс-фота Беларусі» ладзіцца трэці год. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ. У 2012 годзе аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш за 2500 здымкаў для ўдзелу ў конкурсе.

Журы конкурсу, у якое ўваходзяць вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і фотарэдактары, вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыцьцё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». Ацэньваліся як адзінкавыя здымкі, так і сэрыі фатаграфій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?