За забойства свайго бацькі жыхарка Мар'інай Горкі Пухавіцкага раёна прапаноўвала заплаціць $5 тысяч. У выніку правядзення аператыўных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што жанчына, раней судзімая за крадзеж і ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ, з сярэдзіны красавіка рыхтавала забойства свайго састарэлага бацькі, з якім знаходзіцца ў асабістых непрыязных адносінах. Для здзяйснення злачынства яна планавала наняць мужчыну, якому паабяцала грашовае ўзнагароджанне.
Падазраваная затрыманая, у дачыненні яе заведзеная крымінальная справа.