... ёсьць валасны пісар Захарэвіч. Ён данёс у паліцыю, што яго памочнік Вяргейчык і староста Васіль Дзяркач раздаюць мужыкам праклямацыі. Прыехаў жандар і, мусіць, хацеў іх арыштаваць, але яны схаваліся. Тагды жандар, паехаўшы на пошту, палучыў па той павестцы пасылку. У пасылцы былі кніжкі і праклямацыі, што слалі Дзеркачу зь Мінску. Старосту Дзеркача мужыкі надта любяць і пры выбарах у Думу выбралі яго ўпаўнамочаным ад воласьці. Калісь ён ужо быў сасланы як «паліцічаскі праступнік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?