Позна ўвечары ў суботу на кругавым скрыжаванні вул. Прытыцкага і пр. Пушкіна ў Мінску адбылося сутыкненне Reanult Megane і аўтамабіля «хуткай дапамогі». Машына медыцынскай службы апынулася на баку, паведамляюць відавочцы на форуме onliner.by. У ДАІ Фрунзенскага раёна распавялі, што ўдар быў моцны, па папярэдніх дадзеных, пацярпелі два чалавекі.

Да «Пушкінскай» прыехалі не менш за пяць аўтамабіляў «хуткай», медыкі аказвалі дапамогу пацярпелым.

— Аварыя адбылася каля 23:00, — удакладніла старшы інспектар агітацыі і прапаганды ДАІ Фрунзенскага раёна Алена Воўчак. —

Аўтамабіль «хуткай» рухаўся з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сірэнай па вул. Прытыцкага (з боку вул. Сердзіча ў напрамку вул. Берута). Па папярэдніх дадзеных, ён праязджаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. У гэты час па пр. Пушкіна (з боку вул. Адоеўскага ў напрамку вул. Матусевіча) ехаў Renault Megane. За рулём знаходзіўся малады чалавек 1988 г. н. Машына, якая ехала побач з ім, спынілася, а ён — не.

Паводле звестак ДАІ,

пацярпелі абодва кіроўцы.
У шафёра (1962 г. н.) «хуткай» — спалучаныя траўма і ўдары. У хлопца, які кіраваў Renault — траўмы грудзей і жывата. Алена Воўчак удакладніла, што
аўтамабіль «хуткай» ехаў на выклік. Пацыентаў у ім не было.

Гэта далёка не першая такая аварыя ў Мінску. Звычайна яны адбываюцца ў начны час, і даволі часта мікрааўтобусы службы «хуткай» аказваюцца на баку. Раней па ініцыятыве медыкаў пры садзейнічанні ДАІ праводзілася спецыяльная акцыя, падчас якой правяралі, хто прапусціць аўтамабіль медыкаў з уключанымі пробліскавымі сігналамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?