Кіраўнік Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана Ферэйдун Абаса заявіў, што краіна не бачыць прычын для спынення ўзагачэння ўрану да 20%.

«У нас няма прычын спыняць узбагачэнне да 20%, таму што мы вырабляем менавіта столькі 20-працэнтнага паліва, колькі нам трэба. Ні больш, ні менш », -- кажа Абаса.

Праблема ўзбагачэння іранскага ўрану была адным з асноўных пытанняў абмеркавання на перамовах паміж "шасцёркай" міжнародных пасярэднікаў і Тэгеранам,
якія прайшлі ў Багдадзе на гэтым тыдні.

У пятніцу паведамлялася, што

інспектары МАГАТЭ заявілі аб выяўленні на іранскім падземным прадпрыемстве слядоў ўрану, узбагачанага да 27%. Тэгеран патлумачыў ўзбагачэнне ўрану вышэй дазволенай нормы «тэхнічнай памылкай».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?